Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дапамагла эвакуаваць з Ірану грамадзян Беларусі праз Азэрбайджан


Так выглядае сталіца Ірану Тэгеран пасьля чарговага ўдару Ізраіля, 16 чэрвеня 2025
Так выглядае сталіца Ірану Тэгеран пасьля чарговага ўдару Ізраіля, 16 чэрвеня 2025

Міністэрства замежных справаў Расеі паведаміла аб эвакуацыі з Ірану 238 грамадзян Расеі, Беларусі і Таджыкістану.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, эвакуацыя адбывалася праз наземную мяжу паміж Іранам і Азэрбайджанам, бо паветраная прастора праз узаемныя абстрэлы Ізраілю і Ірану застаецца закрытай.

У той жа час у Расеі не ўдакладнілі колькасьць эвакуаваных грамадзян Беларусі.

МЗС Беларусі пакуль нічога не паведамляе аб уласных спробах эвакуаваць беларускіх грамадзян з зоны канфлікту.

  • У ноч на 13 чэрвеня сілы ВПС Ізраілю атакавалі мноства аб’ектаў на тэрыторыі Ірану — для нанясеньня крытычнай шкоды ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу краіны. Былі атакаваныя ядзерныя аб’екты, ракетныя базы, авіябазы, сыстэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, а таксама нанесеныя прыцэльныя ўдары па вайковым кіраўніцтве і асобах, якія маюць дачыненьне да разьвіцьця іранскай ядзернай праграмы.
  • У адказ Іран запусьціў у бок Ізраілю бесьпілётныя лётныя апараты (паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, усе яны былі перахопленыя), а затым атакаваў балістычнымі ракетамі.
  • Начамі на 14 і на 15 чэрвеня абмен ударамі працягваўся.
  • Паводле ўладаў Ірану, у першы дзень ізраільскай кампаніі там загінулі 78 чалавек, а ў другі — яшчэ больш, у тым ліку 60, калі ракета абваліла 14-павярховы жылы дом у Тэгеране, дзе 29 загінулых былі дзеці.
  • Паводле ізраільскіх уладаў, у выніку ўдараў Ірану ў ноч на 15 чэрвеня загінулі сама меней 10 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, і больш за 140 атрымалі раненьні ў выніку ўдараў ракет, што трапілі ў жылыя будынкі на поўначы і ў цэнтры Ізраілю.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG