Даўгі прадпрыемстваў
Даўгі прадпрыемстваў (або так званая крэдыторская запазычанасьць) паводле стану на 1 траўня павялічыліся да 111,1 млрд рублёў (83,9 млрд; +32,4%).
Даўгі прадпрыемствам (або так званая дэбіторская запазычанасьць) вырасла да 93,4 млрд рублёў (год раней — 71,6 млрд; +30,4%).
Прамысловая вытворчасьць
Прамысловая вытворчасьць у студзені — траўні 2025 году ў наяўных цэнах склала 85,3 млрд рублёў — на 1% больш, чым годам раней, сьведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У горназдабыўной прамысловасьці рост склаў 2,9% (месяцам раней — 2,8%); апрацоўчай — 0,8% (+1,5%). А ў сфэрах забесьпячэньня электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 1,9% (+0,8%); а таксама ў галіне водазабесьпячэньня, збору, апрацоўкі і выдаленьня адкідаў зафіксаванае зьніжэньне на 0,2% (+0,1%).
Складзкія запасы
За год аб’ём складзкіх запасаў прамысловай прадукцыі вырас амаль на 30%.
Па выніках студзеня — траўня 2025 году аб’ём складзкіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэньні склаў 11 млрд 552 млн 548 тыс. рублёў — на 28,9% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024 году (8 млрд 964 млн 579 тыс.), вынікае з праведзенага «Позiркам» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Розьнічны таваразварот
У Беларусі другі месяц запар фіксуецца запаволеньне росту розьнічнага таваразвароту.
У студзені — траўні 2025 году розьнічны таваразварот склаў 31 млрд рублёў, павялічыўшыся на 9,3% у супастаўных цэнах да аналягічнага пэрыяду 2024 году.
У студзені 2025-га рост склаў 12,5%, студзені — лютым — 10%, студзені — сакавіку — 10,8%, студзені — красавіку — 10%. З гэтага вынікае, што другі месяц запар назіраецца запаволеньне росту.
Форум