Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удар па штаб-кватэры іранскага дзяржаўнага тэлебачаньня


Пажар у будынку іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, 16 чэрвеня 2025 году.
Пажар у будынку іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, 16 чэрвеня 2025 году.

Ізраіль нанёс удар па штаб-кватэры іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, пасьля гэтага вяшчаньне было спыненае.

У сацсетках апублікаванае відэа прамога эфіру, падчас якога адбылася атака.

Празь некалькі хвілін пасьля ўдару Агенцтва Fars паведаміла, што вяшчаньне ў жывым эфіры аднавілася.

Як піша The Times of Israel, раней Армія абароны Ізраілю выпусьціла папярэджаньне з заклікам эвакуіравацца для жыхароў раёну Тэгерану, дзе разьмешчана штаб-кватэра IRIB. А міністар абароны краіны Ісраэль Кац заявіў, што «рупар іранскай прапаганды і падбухторваньня вось-вось зьнікне». Пасьля ўдару ён заявіў, што Ізраіль «нанясе ўдар па іранскім дыктатары паўсюль».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG