За апошнія гады міжнародныя банкі спынілі фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў у Беларусі «на суму больш за 18,8 млн эўра», гаворыцца ў артыкуле загадчыцы сэктару інвэстыцыйнай палітыкі Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Марыі Саломкі.
Праваабарончая супольнасьць прызнала ў лютым палітвязьнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 экс-палітвязьняў, аб пазбаўленьні волі якіх стала вядома ўжо пасьля вызваленьня. Такія дадзеныя зьмяшчаюцца ў падрыхтаваным «Вясной» аглядзе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2025 году.
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў «вярнуліся на рынак працы» пасьля адмены зьніжаных выплат у выпадку працы, паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава на прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка.
Cёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся на фоне «глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага рэпрэсіямі пасьля мірных пратэстаў супраць фальсыфікацый на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах», гаворыцца ў фінальнай экспертнай справаздачы кампаніі па назіраньні «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Злучаныя Штаты Амэрыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Міліцыя «гатовая да аховы парадку падчас правядзеньня паседжаньня Ўсебеларускага народнага сходу» (УНС), якое адбудзецца ў красавіку, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 3 сакавіка ў Менску міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да двух замежнікаў, якіх падазраюць у «незаконным абароце асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі».
На фоне распаду так званага энэргетычнага кольца БРЭЛЛ, якое зьвязвала разам энэргасыстэмы краін Балтыі, Расеі і Беларусі, Беларусь вярнула ў працу лінію электраперадачы, якая зьяўляецца элемэнтам транзытнай сувязі з Расеяй.
Пра плянаванае скарачэньне пераліку тавараў са спажывецкага кошыка, цэны на якія рэгулюе дзяржава, паведаміў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Артур Карповіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» 2 сакавіка.
За студзень і люты 2025 году суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
Такая пракытка працягваецца ўжо некалькі гадоў, яе зьвязваюць з заходнімі санкцымі.
З пачатку 2025 году памежнікі Літвы перахапілі больш за 2 млн 83 тысячы пачкаў нелегальных цыгарэт, тады як за ўвесь 2024 год — 1,4 млн, паведамляе прэс-служба Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Курсы замежных моваў, айчынныя цыгарэты і штодзённыя газэты сталіся лідэрамі па падаражэньні тавараў у Беларусі ў студзені 2025 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату.
Перамовы з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, які адказвае за стасункі Сьвятога Пасаду зь дзяржавамі, правёў 25 лютага ў Жэнэве (Швайцарыя) міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Сытуацыя ў Беларусі «застаецца нязьменнай: інтэнсіўная, але стабільная вайсковая падрыхтоўка», гаворыцца ў адказах прэс-службы Ўзброеных сіл Літвы на пытаньні ў Facebook.
За 2024 год, у параўнаньні з папярэднім, у трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
З нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Аб’яднаны пераходны кабінэт выказаў «цьвёрдую салідарнасьць» з украінскім народам, які «самааддана змагаецца за сваю незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць супраць расейскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі».
Уначы 24 лютага адбылося аварыйнае адключэньне электрычнай падстанцыі «Кобрынь — Заходняя», вынікае з інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Рада правоў чалавека ААН у сакавіку абмяркуе сытуацыю ў Беларусі.
Моўная разнастайнасьць «адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцьці таго ці іншага этнасу», адзначыў дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы, які ў сьвеце адзначаецца 21 лютага.
Загрузіць яшчэ