Шок і гора. Расейскі ўдар па гарадах Украіны ў ноч на 17 чэрвеня

Раніца 17 чэрвеня. Кіяўлянін глядзіць на адзін з дамоў, разбураных у выніку расейскага ўдару.

У выніку пападаньня ракеты ў жылы дом у Саломенскім раёне Кіева абрынуўся цэлы пад’езд.

На руінах разбуранага дому ў Кіеве.

Ратаўнікі эвакууюць параненага ў адным з раёнаў Кіева.

Жыхарка Кіева пасьля начнога нападу.

Ратаўнік у пошуках людзей, якія маглі б застацца пад заваламі.

Кіеў. Згарэлы аўтамабіль каля дому, які трапіў пад ракетны ўдар.

Пажар у адным з дамоў у Кіеве пасьля начнога нападу.

Кіяўляне ў сховішчы падчас налёту.

У Кіеве ня менш як 14 чалавек загінулі, 114 пацярпелі пасьля масавага расейскага ўдару па горадзе ў ноч на аўторак. У адным са шматпавярховых жылых дамоў абрынуўся цэлы пад'езд. Адэсу атакавалі беспілётнікі. Загінулі два чалавекі, яшчэ аднаго шукаюць пад заваламі. Пацярпелых – некалькі дзясяткаў.