Аб гэтым паведаміла рэгіянальнае расейскае выданьне «Советская Чувашия».
Антону Хілько 33 гады, ён пераехаў у Чэбаксары дзесяць гадоў таму разам з жонкай і дзецьмі.
За дапамогу фронту зь першых дзён вайны ўраджэнца Гомельскай вобласьці адзначалі падзякамі камандзіраў вайсковых частак і кіраўніка Чувашыі.
Ягоныя жонка і сыны застаюцца грамадзянамі Беларусі.
Для атрыманьня расейскага пашпарту Антон Хілько прыехаў з перадавой. У раней апублікаваных сьпісах грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расеі, ягонае імя адсутнічае.
У паведамленьні адзначаецца, што грамадзянства Расеі атрымалі 42 замежнікі, якія пражываюць у Чувашыі і падпісалі кантракты з расейскай арміяй, каб ваяваць супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» праверылі сьпіс беларускіх наймітаў у расейскім войску: «Да 2021 году далёка ня ўсе мелі пашпарт Беларусі»Тэлеканал «Белсат» высьветліў, што Антон Хілько жыў у вёсцы Ведрыч Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Ён нарадзіўся 23 кастрычніка 1991 года.
Паводле інфармацыі BelPol, 3 чэрвеня 2011 году Хілько быў асуджаны за ўхіленьне ад набору на вайсковую службу на падставе ч. 1 артыкулу 435 Крымінальнага кодэксу Беларусі. 15 ліпеня 2011 году Касацыйная калегія Гомельскага абласнога суда зьмяніла вырак у дачыненьні яго і прызначыла штраф у памеры 50 базавых велічынь. 31 ліпеня 2011 году Хілько прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад набору на вайсковую службу на падставе ч. 1 артыкулу. 435 Крымінальнага кодэксу Беларусі і прызначылі яму паўтара года «хіміі».
Апроч таго, у публікацыі сьцьвярджаецца, што Хілько ў Расеі меў даўгі, праз што яго ў 2022 годзе вышуквала Фэдэральная служба судовых прыставаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны