У ЗША затрымалі падазраванага ў нападзе на заканадаўцаў-дэмакратаў у Мінэсоце

Вэнс Лютэр Болтэр

57-гадовага Вэнса Лютэра Болтэра затрымалі ў лесе ля гораду Грын-Айн, дзе ён жыў.

Болтэру выставілі абвінавачаньні ў забойстве двух чалавек і замаху на забойства яшчэ дваіх.

Сьцьвярджаецца, што менавіта ён, апрануўшыся ў паліцэйскую форму, застрэліў 14 чэрвеня былую сьпікерку палаты прадстаўнікоў штату Мэлісу Гортман і яе мужа Марка, а таксама зрабіў замах на сэнатара штату Джона Гофмана і ягоную жонку.

Паліцыянты знайшлі ў машыне Болтэра сьпіс з 70 імёнаў, які ўключаў дэмакратаў, у тым ліку заканадаўцаў Мінэсоты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У амэрыканскім штаце Мінэсота забілі і паранілі двух мясцовых палітыкаў і іх сужэнцаў. Губэрнатар кажа пра палітычныя забойствы