Дата дня
16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у Менскву ў памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядалі Сымон і Алена, у гонар якіх назвалі менскі Чырвоны касьцёлТаксама ў гэты дзень
1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.
Штогод прыхільнікі ірляндзкага пісьменьніка ў гэты дзень ладзяць сьвята Bloomsday (Дзень Блума) у гонар аднаго з герояў раману «Уліс».
„Уліс“, першае беларускае выданьне, 1993, перакладнік Ян Максімюк
2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладнік, публіцыст. У сябе на радзіме ў вёсцы Дудзічы пад Пухавічамі стварыў музэй, дзе было больш за 7 тысячаў кніг, 20 тысячаў рукапісаў, тысячы гравюраў, карцін, манэт, архэалягічных знаходак. Перакладаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча „Пан Тадэвуш“. Для „Слоўніка геаграфічнага“ напісаў 20 тысячаў артыкулаў пра паселішчы Беларусі.
1836 — Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў у Менску.
1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.
1953 — Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1937 — застрэліўся Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б, даведзены да самагубства.
Аляксандар Чарвякоў
1954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.
1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага Сэйму, пэдагог, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.
2021 — памёр Андрэй Плясанаў, мастак-авангардыст і музыка.