Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў увесьці санкцыі супраць расейцаў са сьпісу Магніцкага


Паседжаньне Эўрапарлямэнту, архіўнае фота
Паседжаньне Эўрапарлямэнту, архіўнае фота

Эўрапарлямэнт заклікаў Эўразьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да 32 расейскіх чыноўнікаў, якіх лічаць датычнымі да крымінальнага перасьледу юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага.

Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Эўразьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да 32 расейскіх чыноўнікаў, якіх лічаць датычнымі да крымінальнага перасьледу юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Гэта вынікае з рэзалюцыі аб барацьбе з карупцыяй, прынятай Эўрапарлямэнтам 13 верасьня.

За дакумэнт прагаласавалі 578 дэпутатаў, супраць — 19, яшчэ 68 устрымаліся. Парлямэнтары прапануюць забараніць асобам, занесеным у «сьпіс Магніцкага», уезд у краіны Эўразьвязу і замарозіць іхныя эўрапейскія актывы.

«Акт Магніцкага» названы ў памяць аб юрысьце фонду Hermitage Capital Сяргеі Магніцкім, які раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту (сканаў у маскоўскім СІЗА ў 2009 годзе). Дакумэнт быў прыняты Кангрэсам ЗША ў канцы 2012 году і пазьней пашыраны. Ён прадугледжвае візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненьні расейцаў, якія маюць дачыненьне, на думку Вашынгтону, да парушэньняў правоў чалавека.

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў сьпіс з 32 расейцаў яшчэ ў 2014 годзе, і з тых часоў неаднаразова заклікаў ЭЗ увесьці санкцыі супраць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG